МЯСЦОВЫЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ Ў СПРОБАХ РЭФАРМАВАННЯ СЕЛЬСКАЙ ПАЛІЦЫІ БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКІХ ГУБЕРНЯЎ СЯРЭДЗІНЫ 70-Х ГГ. ХІХ СТ. (2022)
У артыкуле праводзіцца агляд разважанняў і прапаноў мясцовага паліцэйскага кіраўніцтва на магчымыя спосабы і варыянты рэфармавання сельскай паліцыі ў сярэдзіне 70‑х гг. ХІХ ст. Падкрэслены агульныя і адрозныя акцэнты ў выказаных ідэях, што дэманстравала пэўныя ініцыятывы асабістага ўзроўню. Ахарактарызаваны пункты погляду мясцовай адміністрацыі на найбольш слабыя бакі ў арганізацыі ніжэйшага ўзроўню агульнай паліцыі. Таксама засяроджваецца ўвага на суаднясенні вынікаў рэалізаваных урадам мерапрыемстваў і праектных памкненняў.