ДОЛГИЙ ХІХ ВЕК В ИСТОРИИ БЕЛАРУСИ И ВОСТОЧНОЙ ЕВРОПЫ ИССЛЕДОВАНИЯ ПО НОВОЙ И НОВЕЙШЕЙ ИСТОРИИ
Архив статей журнала
У артыкуле на аснове разнастайных як апублікаваных, так і неапублікаваных архіўных матэрыялаў (заканадаўчых актаў, афіцыйна-справаводнай дакументацыі, статыстычных даведак) раскрыты працэс распрацоўкі, абмеркавання палажэнняў, увядзення, сутнасных асноў новай акцызна-адкупной піцейнай сістэмы ў беларускіх губернях Расійскай імперыі ў 50‑я гг. XIX cт. Вызначаны змены ў прававым рэгуляванні сістэмы падаткаабкладання вытворчасці і рэалізацыі падакцызных алкагольных вырабаў, у асноўным хлебнага віна, разгледжаны наступствы рэфармавання былой сістэмы піцейных збораў. Выяўлена сувязь паміж пераўтварэннямі ў парадку ажыццяўлення збору піцейнага даходу і фіскальнымі вынікамі вінных збораў.