Работы автора

УЗАЕМААДНОСІНЫ НАЧАЛЬНІКАЎ БЕЛАРУСКІХ ГУБЕРНЯЎ З ВІЛЕНСКІМ ГЕНЕРАЛ-ГУБЕРНАТАРАМ У 1864–1912 ГГ. (2022)

У артыкуле разгледжаны службовыя зносіны губернатара з генерал-губернатарам. Паказана пасрэдніцкая роля віленскага генерал-губернатара ва ўзаемаадносінах губернатараў (магілёўскага, віцебскага і мінскага – да 1869–1870 гг., а віленскага і гродзенскага – да 1912 г.) з цэнтральнымі ўладамі. Адзначана, што начальнікі губерняў павінны былі выконваць усе законныя прапановы і прадпісанні генерал-губернатара. Пры гэтым ад яго залежала прызначэнне і звальненне чыноўнікаў, у тым ліку і самога губернатара. Зроблена выснова, што галоўны начальнік краю выступаў каардынуючым і наглядным органам для начальнікаў падуладных яму губерняў.

Издание: ДОЛГИЙ ХІХ ВЕК В ИСТОРИИ БЕЛАРУСИ И ВОСТОЧНОЙ ЕВРОПЫ ИССЛЕДОВАНИЯ ПО НОВОЙ И НОВЕЙШЕЙ ИСТОРИИ
Выпуск: №6 (2022)
Автор(ы): Ляпешкін Я. М.
Сохранить в закладках